На Гарадзеншчыне знішчаны яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай
Было знішчанае пахаванне ў вёсцы Плябанішкі Гарадзенскага раёна.
Artykuł На Гарадзеншчыне знішчаны яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Як паведамляе Mostmedia.io са спасылкай на Саюз палякаў Беларусі, было знішчанае пахаванне ў вёсцы Плябанішкі Гарадзенскага раёна.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/mycollages-20.jpg)
Там пахаваныя чатыры жаўнеры, якія загінулі ў сутычцы з немцамі 24 верасня 1943 года — Казімір Ахрамовіч (Jarski), Мечыслаў Місюта (Nieznany), Баляслаў Місюра (Swierk), Ганна Зарыцка (Czarna Hanka).
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/mycollages-21.jpg)
Вёска Плябанішкі размяшчаецца за 23 кіламетры на поўнач ад Гародні, каля беларуска-літоўскай мяжы. За лета стала вядома пра шэсць выпадкаў разбурэння магіл байцоў Арміі Краёвай у Гарадзенскім рэгіёне. 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Гародняй. 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гарадзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Таксама вядома, што каля вёскі Пяскоўцы быў разбураны памятны знак палякам, якія загінулі ў баях з войскамі НКВД.
Artykuł На Гарадзеншчыне знішчаны яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.