«„Малююць“ парушэньні, пазбавілі спатканьня з жонкай». Што адбываецца з праваабаронцам Леанідам Судаленкам у калёніі
Ужо 606 дзён за кратамі вядомы праваабаронца Леанід Судаленка. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі і фінансаваньні беспарадкаў» — так органы і суд расцанілі дапамогу затрыманым у 2020 годзе. Суд пакараў праваабаронцу зьняволеньнем на 3 гады. Цяпер ён у віцебскай калёніі.