Ягор Сурскі: 17-га верасня ўз’яднання не адбылося
![Ягор Сурскі: 17-га верасня ўз’яднання не адбылося](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/Ягор-Сурскі.jpg)
Мяжу 17-га верасня 1939 года не адкрылі, кажа гісторык і аўтар фільма "Заходнікі".
Artykuł Ягор Сурскі: 17-га верасня ўз’яднання не адбылося pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
17-га верасня ўказам Лукашэнкі ў 2021 ператворана ў дзяржаўнае свята – „Дзень народнага адзінства”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/%D0%AF%D0%B3%D0%BE%D1%80-%D0%A1%D1%83%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96.jpg)
Дзень, калі ў 1939 годзе Заходнюю Беларусь з’ядналі з Усходняй, якая ўжо была ў складзе СССР. Але мяжу пры гэтым не адкрылі, кажа гісторык, аўтар фільма „Заходнікі” Ягор Сурскі:
– Трэба вызначацца з прыярытэтамі, якія больш істотныя для гісторыі Беларусі, гэта не 17 верасня. Больш істотныя даты для гісторыі Беларусі, што яна незалежная, што яна па сваёй сутнасці беларуская дзяржава. Калі кажам пра 17 верасня, то ўз’яднання фактычна не адбылося.
Паводле Ягора Сурскага, не адбылося ўз’яднання таму, што мяжа паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю ў 1939 годзе адкрыта не была. Каб „заходнікі” не змаглі ўбачыць савецкага „раю” ва Усходняй Беларусі. Ліквідавалі старую мяжу немцы ў 1941-ым годзе.
У кожным горадзе ёсць назвы вуліц: 17 верасня. З 2021 года гучна адзначаецца дзень адзінства. Але ў людзей не змянілася абыякавасць у стаўленні да гэтай даты.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ягор Сурскі: 17-га верасня ўз’яднання не адбылося pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.