У Коўне праходзіць 10-ы Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Кагрэс даследчыкаў Беларусі будзе працаваць да 2 кастрычніка.
Artykuł У Коўне праходзіць 10-ы Кангрэс даследчыкаў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У літоўскім Коўна сёння пачаў працу дзясяты, юбілейны, Кангрэс даследчыкаў Беларусі.
У якім бяруць удзел 340 спецыялістаў з розных, пераважна гуманітарных, дысцыплін.
„У гэтым годзе вельмі складана было выехаць на Кангрэс даследчыкам з Беларусі”, – кажа галоўны арганізатар Кангрэсу з літоўскага боку, дацэнт унівесітэта Вітаўта Вялікага і дырэктар інстытута Вялікага Княстава Літоўскага Русціс Камунтавічус:
– У гэтым годзе з Беларусі вельмі шмат людзей не маглі прыехаць не з-за кавіду, а з-за палітычных розных рэчаў. Вельмі складана было з візамі, але беларусы праехалі з Еўропы, гэта прыемна. Многа не беларусаў. Раней вельмі шмат украінцаў было, цяпер украінцаў менш, але многа літоўцаў, палякаў, з Нямеччыны, з іншых краін.
Кагрэс даследчыкаў Беларусі будзе працаваць да 2 кастрычніка. Ён прадугледжвае не толькі акадэмічныя секцыі, але і дыскусіі па актуальных грамадска-палітычных тэмах з удзелам беларускіх і замежных экспертаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Коўне праходзіць 10-ы Кангрэс даследчыкаў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.