Батумі: 25-ты нэтворкінг па-беларуску
Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу, былі беларускія актывісты, што працуюць у ІТ-сферы, журналісты і дызайнеры, беларускія валанцёры розных арганізацый.
Artykuł Батумі: 25-ты нэтворкінг па-беларуску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
25-ты юбілейны беларускі нэтворкінг у грузінскім Батумі сабраў больш за 30 удзельнікаў.
Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу, дзе размова ідзе выключна на беларускай мове, былі беларускія актывісты, што працуюць у ІТ-сферы, журналісты і дызайнеры, беларускія валанцёры розных арганізацый, а таксама тыя, што ад рэпрэсій вымушаныя былі пакінуць Радзіму.
Для большасці наведвальнікаў гэта добрая нагода, каб паразмаўляць на роднай мове, ды файная кампанія:
– Я хаджу на беларускамоўны нэтворкінг, бо тут ужо сфармавалася пэўная камьюніці людзей, з якімі мы пастаянна і перыядычна на сувязі.
– Стасункі з цудоўнымі людзі, якіх больш нідзе тут не сустрэнеш у такой вялікай колькасці, няма такіх зносінаў цудоўных, як тут. Бо тут я знайшоў новых знаёмых, з якімі потым можна і ў горы схадзіць, і на пляжы патусавацца, і ўвогуле такі асяродак шыкоўны.
– Такая сяброўская атмасфера, што людзі завязваюць стасункі, і нават сяброўскія стасункі, прыяцельскія, усё ў такім чалавечым сэнсе вельмі прыстойна і прыемна.
Удзельнікі сустрэчы канстатуюць, што яны ўжо не першы раз наведваюць у Батумі такія спатканні і будуць працягваць на іх прыходзіць::
– Буду хадзіць, буду сама далей такія сустрэчы арганізоўваць, калі паеду ў іншую краіну, абавязкова.
– Ужо разоў 10 дакладна быў, даволі прыязна ставяцца, і практыкуецца беларуская. Канешне, буду хадзіць, тут класна.
– Я таксама буду хадзіць, таму што не з усімі змог сустрэцца, толькі палову змог пачуць пра іх жыццё.
Падчас такіх сустрэч удзельнікі разбіваюцца на малыя групы, вядоўца скідвае праз тэлеграм розныя пытанні пра асабістае жыццё, пра навакольнае асяроддзе ды палітыку, людзі знаёмяцца і адказваюць на пытанні. Сустрэчы ў нэтворкінгу звычайна адбываюцца ў прасторы LinX, куды можна прыйсці таксама і папрацаваць у працоўны час.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Батумі: 25-ты нэтворкінг па-беларуску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.