«Нас пазбавілі дзяржавы, тады мы зробім сваю». Беларускія айцішнікі рыхтуюць запуск «Лічбавай Беларусі»
Ужо празь некалькі дзён пачнецца тэставаньне «Лічбавай Беларусі». Гэтая плятформа дапаможа беларусам разьвіваць бізнэс, культуру і ўзаемадапамогу, знаходзіць працу і карміць сям’ю, а ў будучыні можа замяніць многія дзяржаўныя інстытуты.