Валер Сахашчык абʼявіў пра стварэнне «Паспалітага рушэння»
Арганізацыя ствараецца для аб’яднання беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі і ўзнаўлення законнасці на тэрыторыі краіны, а таксама адраджэння беларускіх вайсковых традыцый.
Artykuł Валер Сахашчык абʼявіў пра стварэнне «Паспалітага рушэння» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прадстаўнік у пытаннях абароны Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Сахашчык абʼявіў пра стварэнне «Паспалітага рушэння».
Паводле яго, гэта будзе нацыянальная спартова-адукацыйная арганізацыя ў структуры Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі.
Яна ствараецца для аб’яднання беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі і ўзнаўлення законнасці на тэрыторыі краіны, а таксама адраджэння беларускіх вайсковых традыцый. Ужо прайшоў збор-трэнінг для будучых кіраўнікоў аддзяленняў Рушэння, рыхтуюцца базавыя вышкалы ў харугвах. Ствараюцца Віленская, Варшаўская, Уроцлаўская і Беластоцкая харугвы, неўзабаве будзе абвешчана пра іншыя.
Artykuł Валер Сахашчык абʼявіў пра стварэнне «Паспалітага рушэння» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.