Наталля Рабава: Адрыў ад Радзімы спараджае маргіналізацыю у беларускім грамадстве экспертаў
У межах 10-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі прайшла анлайн-дыскусія Экспертна-аналітычнага клуба "Выдаленая аналітыка: як працуе рэлакаваная экспертная супольнасць".
Artykuł Наталля Рабава: Адрыў ад Радзімы спараджае маргіналізацыю у беларускім грамадстве экспертаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У межах 10-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі прайшла анлайн-дыскусія Экспертна-аналітычнага клуба „Выдаленая аналітыка: як працуе рэлакаваная экспертная супольнасць”.
Асноўную праблему выехаўшых беларускіх экспертаў агучыла дырэктар SYMPA/BIPART Наталля Рабава:
– Мора гісторый не трапляе ў СМІ, куча людзей пражывае гісторыі затрымання, эканамічныя, сацыяльна-палітычныя. Гэтага ўсяго не бачыш таму, што проста жывеш у іншай краіне. Мы губляем не нейкія адказы, а адказы, губляем павестку, рэагуем толькі на тое, што пішуць у СМІ. Губляем вельмі шмат, мы ж назіральнікі. Я не адмаўляю, што ёсць статыстыкі, што штосьці можна дыстанцыйна рабіць, анлайн, але трэба быць у Беларусі.
Вядома, што пасля 2021 года з Беларусі рэлакаваліся практычна ўсе актыўныя публічныя дзеячы і незалежныя аналітыкі, які раней уплывалі на беларускую грамадскую думку. Працягваюцца затрыманні тых актывістаў, што засталіся.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Наталля Рабава: Адрыў ад Радзімы спараджае маргіналізацыю у беларускім грамадстве экспертаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.