У Варшаве запрацавала беларуская анлайн-школа, якой могуць пазайздросціць дзеці ў Беларусі
Пра школу ў Варшаве слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць пачуць 2 кастрычніка ў 17.10 па беларускім часе.
Artykuł У Варшаве запрацавала беларуская анлайн-школа, якой могуць пазайздросціць дзеці ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гэтай школе ўсе прадметы вядуцца на беларускай мове. Каб з´явілася такая школа, парупіўся беларускі настаўнік з багатым вопытам выкладання і кіравання Алесь Лоска. А выкладаюць у ёй лепшыя беларускія настаўнікі, якія апынуліся за межамі краіны з-за нежадання дыктатара мець якасную школу.
Прафесіяналы сваёй справы перададуць беларускім дзеткам увесь свой багаты досвед, гаворыць настаўнік гісторыі Ягор Сурскі:
– Я гэта адчуваю, што для беларускіх дзяцей цяжкасці ёсць з інтэграцыяй, з адаптацыяй, з самаадаптацыяй. І для іх павінна быць такая асобная пляцоўка, свой асяродак, сваё кола, дзе яны будуць лепш разумець адзін аднаго.
– Вялікі дзякуй за тое, што адкрылі гэтую школу, знайшлі сродкі, і далі нам такую магчымасць.
– Далучайцеся, будзьце з намі, я думаю што гэта будзе плён для нас усіх. Будзем беларусамі!
Больш пра беларускую анлайн-школу ў Варшаве слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць пачуць сёння, 2 кастрычніка ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве запрацавала беларуская анлайн-школа, якой могуць пазайздросціць дзеці ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.