Мы в Telegram
Добавить новость



Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Агляд прэсы: без радыкальных перамен

Ці адправіць Пуцін мабілізаваных расейцаў у Беларусь для новага наступу на Кіеў? Чаго чакаць ад вынікаў выбараў у Латвіі? У Босніі нацыяналісты прайгралі выбары. Вялікабрытанія рыхтуецца да зніжэння падаткаў.

Artykuł Агляд прэсы: без радыкальных перамен pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Ці адправіць Пуцін мабілізаваных расейцаў у Беларусь для новага наступу на Кіеў? Чаго чакаць ад вынікаў выбараў у Латвіі? У Босніі нацыяналісты прайгралі выбары. Вялікабрытанія рыхтуецца да зніжэння падаткаў. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Рашэнне Уладзіміра Пуціна загадаць правесці ў Расеі першую пасля Другой сусветнай вайны мабілізацыю падагравае асцярогі ў суседняй Беларусі, што краіна можа зноў стаць цэнтрам уварвання ва Украіну, якое працягваецца», – паведамляе амерыканскае выданне Atlantic Council.

«Расейскія войскі рушылі на ўкраінскую сталіцу з боку Беларусі ў першы месяц уварвання ў пачатку 2022 года, але панеслі вялікія страты і былі вымушаныя адступіць. Тым не менш, захоп Кіева застаецца цэнтральным у пуцінскай мэце знішчэння ўкраінскай дзяржаўнасці. Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адыгрываў дапаможную ролю ў нападзе на Украіну, бо за два гады ягонае палітычнае выжыванне залежала ад Крамля. Калі Расея ўсё ж вырашыць размясціць вялікую колькасць войскаў у Беларусі з мэтай адкрыцця новага паўночнага фронту для ўварвання ва Украіну, Лукашэнка апынецца пад велізарным ціскам, і здушыць любую ўнутраную нязгоду.

Маюцца таксама асцярогі, што Лукашэнка можа загадаць правесці мабілізацыю ў самой Беларусі, калі на гэта будзе ціснуць Пуцін. Лукашэнка пагадзіўся дапамагчы Пуціну затрымаць і вярнуць у Расею тых, хто ўхіліўся ад прызыву. Пакуль незразумела, ці паставіць Беларусь рашэнне Пуціна аб мабілізацыі зноў у цэнтры ўварвання Расеі ва Украіну. Тым не менш, у сувязі з тым, што цяпер Расея відавочна прайграе вайну, а Пуцін усё больш адчайна імкнецца вярнуць ініцыятыву, Лукашэнка можа ў канчатковым выніку апынуцца без выбару, акрамя як падтрымаць свайго патрона», – прагназуе амерыканскае выданне.

***

Пераможцам парламенцкіх выбараў у Латвіі стала ліберальна-кансерватыўная партыя „Новае адзінства”, якую ўзначальвае дзеючы кіраўнік урада Крыш’яніс Карыньш. Цяпер ёй трэба вызначыцца з партнёрамі па будучай кааліцыі. Партыя „Згода”, якая была найбуйнейшай апазіцыйнай сілай краіны на працягу больш за восем гадоў і якая абапіралася ў асноўным на падтрымку рускамоўнага насельніцтва, свае пазіцыі страціла. Затое адзінаццаць месцаў удалося займець новастворанай прарасейскай „Партыі стабільнасці”.

«Нягледзячы на тое, што большая частка парламентарыяў і партый змянілася, палітычная сістэма каардынат засталася стабільнай», – такую адзнаку выносіць латвійская газета Latvijas avīze.

«Пра радыкальную змену латвійскай палітыкі ў цэлым казаць не прыходзіцца, гаворка ідзе толькі пра тэктанічныя зрухі ў асобных сектарах або, як зараз прынята казаць, «бурбалках»: рускай, папулісцкай, ліберальнай і кансерватыўнай. Некаторыя з гэтых бурбалак некалькі садзьмуліся, іншыя страцілі сваю звыклую форму, але ніводная з іх не лопнула, і не надзьмулася празмерна», – з горыччу гіранізуе латвійскае выданне.

***

Па выніках выбараў у Прэзідыум Босніі і Герцагавіны, якая раздзіраецца крызісам, баснійскае крэсла, адно з трох у гэтым органе, дасталася кандыдату ад сацыял-дэмакратаў Дзянісу Бечыровічу. Гэта першы выпадак з 2010 году, калі кандыдат ад мусульманскай нацыяналістычнай Партыі дэмакратычнай актыўнасці застаўся ні з чым. Рэфарматар Жэлька Комшыч абараніў свае правы на харвацкае крэсла, а этнічных сербаў прадстаўляе Жэлька Цвіяновіч, а ў яе асобе, як і раней, нацыяналістычная партыя „Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў”. «Ці дапамогуць вынікі выбараў пераадолець расколіну ў краіне, стане зразумела толькі з цягам часу», – камэнтуе сітуацыю аўстрыйская газета Kleine Zeitung.

«На фоне вынікаў гэтых выбараў кансерватыўна-ліберальныя сілы спадзяюцца на тое, што статус-кво нарэшце зменіцца. У тым ліку і таму, што краіне неабходна пазбаўляцца расейскага і кітайскага ўплыву. Але пакуль невядома, ці спрацуе доўгачаканае далучэнне да ЕЗ так, як гэтага хацелася б. Пакуль у краіне кіруе карупцыя, а ў аснову ставіцца этнічнае пытанне, зменаў чакаць не даводзіцца. Што застаецца, дык гэта раскол: калектыўнай ідэнтычнасці, у якой так даўно мае патрэбу краіна, няма і на памоўцы», – папярэджвае аўстрыйскае выданне.

***

Пасля рэзкіх пратэстаў, а таксама распачатай турбулентнасці на фінансавых рынках брытанскі ўрад адступіў ад сваіх планаў па падатковай рэформе. Шэраг дэпутатаў Кансерватыўнай партыі прыгразіў, што прагаласуе супраць запланаванага зніжэння максімальнай стаўкі падаткаабкладання. У выніку міністр фінансаў Квазі Квартэнг адклікаў ініцыятыву. «Мы зразумелі, мы пачулі», – заявіў ён. Прэса поўніцца скепсісам. «Усё гэта – вельмі няўдалы старт для Ліз Трас», – адзначае італьянская газета Corriere della Sera.

«Вынікі апытанняў сведчаць пра папулярнасць Лейбарысцкай партыі, якая цяпер можа пазіцыянаваць сябе як партыя, на якую можна разлічваць у эканамічных пытаннях. Прэм’ер-міністр вырашыла часткова пайсці на саступкі, каб перавесці дух і паспрабаваць пераканаць сваю партыю, ды і ўсю краіну ў тым, што абраная ёю стратэгія ў доўгатэрміновай перспектыве апынецца дакладнай. Аднак незразумела, ці хопіць у яе на гэта часу: Ліз Трас была не супраць стаць гэтакай новай Маргарэт Тэтчэр, а на справе становіцца ўсё больш падобнай на Тэрэзу Мэй, якая пасля цэлага шэрагу памылак і промахаў страціла аўтарытэт, і ў выніку апынулася з ганьбай выстаўленай за дзверы. Кансерватары ўжо адчулі пах крыві», – гіранізуе італьянскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: без радыкальных перамен pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Беглянка из Архангельска. 5-месячная хаски сбежала по дороге во Францию



Жизнь

Экзаменационный центр «Воронеж-НК» на базе Воронежского ТРЗ Желдорреммаш сертифицирует до 200 дефектоскопистов ежегодно.






103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Патрулирование пожароопасных участков лесов провели в Подмосковье

В Москве стартовал слёт "Послы Победы", на который приехали 100 волонтёров

Галина Янко: главные традиции и приметы Пасхи

Анна Данилова дала старт Всероссийской акции "Синий платочек Победы" 2024 на станции метро Курская


Москва

Врач-стоматолог Татьяна Сумцова: незаметные заболевания, которые могут быть опасны






Rss.plus
Moscow.media
Москва

Собянин: В дома и соцобъекты Москвы будет возобновлена подача тепла



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Джиган

Джиган планирует торговать пивом




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Матч ЦСКА - "Рубин" завершился со счетом 2:2

Полина Гагарина — про уход на пенсию и особые способности Сергея Лазарева

Заместитель директора Росгвардии генерал-полковник Алексей Воробьев поприветствовал участников патриотического конкурса в Центре спорта и образования «Самбо-70»


Андрей Рублёв

Рублёв стал победителем «Мастерса» в Мадриде



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Ежемесячную денежную выплату получают более 1,6 млн пострадавших от радиации



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России