Якім беларускім СМІ давяраюць беларусы Батумі?
Шмат хто з беларусаў Батумі таксама чытаюць і украінскія, і сусветныя медыя, праз якія адсочваюць сітуацыю з вайной ва Украіне.
Artykuł Якім беларускім СМІ давяраюць беларусы Батумі? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
За два гады пасля пратэстаў 2020 году ў грузінскім Батумі апынулася вельмі шмат беларусаў, якія засталіся жыць у Грузіі.
Падчас невялічкага апытання наш карэспандэнт даведаўся якім беларускім СМІ давяраюць актывісты ў Батумі:
– Ёсць давер „Зеркало”, ёсць давер „Нашай Ніве”, ёсць давер паваабаронцам, такім як „Вясна”, „Медыязона”, за якімі я сачу.
– Белсат, тутбай, „Брестская газета”, Еўрарадыё. Я таксама шмат гляджу BBC, Deutsche Welle, Associated Press.
– На жаль, на сённяшні момант ніякім не магу давяраць, таму што ўсе, на жаль, цягнуць коўдру на сябе. Усё нужна правяраць.
– Я давяраю амаль усім незалежным медыя. Гэта Еўрарадыё, Радыё Свабода, „Зеркало”, але ж я стараюся правяраць.
Шмат хто з беларусаў Батумі таксама чытаюць і украінскія, і сусветныя медыя, праз якія адсочваюць сітуацыю з вайной ва Украіне. Мясцовыя навіны беларусы чытаюць на рускамоўных тэлеграм-каналах, а таксама на каналах „Беларусаў Батумі” ды „Беларусаў Тбілісі”.
Беларускія Радыё Рацыя
Artykuł Якім беларускім СМІ давяраюць беларусы Батумі? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.