У Варшаве адкрылася выстава “Я хачу дадому”
На мерапрыемстве прадстаўленыя не толькі фотаздымкі беларускіх аўтараў, але і гукі гораду.
Artykuł У Варшаве адкрылася выстава “Я хачу дадому” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Эксперыментальная выстава “Я хачу дадому” адкрылася ў Варшаве. На мерапрыемстве прадстаўленыя не толькі фотаздымкі беларускіх аўтараў, але і гукі гораду. Да таго ж падчас вернісажу дэмантраваўся і дакументальны фільм, які раскрываў светапогляды жыхароў Менска.
Паглядзець незвычайную выставу завіталі і культурныя дзеячы краіны. Сярод іх – экс-дырэктар віцебскага пабу “Торвальд” Віталь Броўка, акцёр і блогер Аляксей Сапрыкін, гітарыст гурта “Nizkiz” Леанід Несцярук. Ацаніў творы аўтараў і выканаўчы дырэктар Беларускай Рады Культуры Аляксандр Чахоўскі:
-Я добра ведаю Менск. Але вось глядзіш і думаеш, што гэта за раён? Ты бачыш дом са шпілем, але за ім нейкі іншы дом. Ты быццам бы разумееш, што гэта за дом, але незвычайны гэты ракурс. Ты стаіш і разглядаеш. Я заўважаў за астатнімі, што людзі таксама разглядаюць. Калі б гэта было ў лоб, то тады б людзі сумавалі, плакалі, перажывалі. Фрустрацыя і, не дай Бог, пасля дэпрэсія. А тут ёсць nostalgie і тым не менш, ёсць цікаўнасць.
Завітаць на выставу-экспірыенс “Я хачу дадому” можна яшчэ цягам 2 тыдняў. Падзея ладзіцца ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11).
Уваход вольны.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адкрылася выстава “Я хачу дадому” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.