Канцэрт Рацыі памяці Лукаша Стэпанюка
![Канцэрт Рацыі памяці Лукаша Стэпанюка](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/афіша-1-833x400.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя прапануе нашым слухачам рэтрансляцыю канцэрта ў дзвюх частках.
Artykuł Канцэрт Рацыі памяці Лукаша Стэпанюка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Каб жыў, яму споўнілася б 45 гадоў. Лукаш „Стэп” Стэпанюк, музычны журналіст, музыка, гукарэжысёр, наш сябра, жыццё якога раптоўна і нечакана абарвалася. 3-га кастрычніка ў дзень народзінаў Лукаша была зладжана вечарына – канцэрт у памяць Стэпа. У ім бралі ўдзел гурты Ilo&friends, Relikt і Аляксандр Памідораў, а таксама з успамінамі выступіў пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Беларускае Радыё Рацыя прапануе нашым слухачам рэтрансляцыю канцэрта ў дзвюх частках. Першая (у нядзелю 09.10 а 17:05 па польскім часе) з паўторам у суботу 15.10 а 21:05 і другая ў нядзелю 16.10 а 17:05 з паўторам 22.10 а 21:05.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%88%D0%B0-1-833x400.jpg)
Artykuł Канцэрт Рацыі памяці Лукаша Стэпанюка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.