«Маня, колькі ты мяне будзеш ждаць?» Частка 12 новай кнігі Зьмітра Бартосіка «Забіць упалмінзага»
![«Маня, колькі ты мяне будзеш ждаць?» Частка 12 новай кнігі Зьмітра Бартосіка «Забіць упалмінзага»](https://gdb.rferl.org/009d0000-0aff-0242-ce1d-08da9286dcaa_w800_h450.jpg)
Працуючы над тэчкамі Міхася Чарняўскага, я пераслухаў больш за сотню фанаграм у фонавым аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі. Ідэя была ў тым, каб у кожнай перадачы на радыё гучала новая песьня. Нішто так не акунае ў эпоху, як песьні. Праўда, беларускіх песень пра Сталіна знайсьці не атрымалася.