У Беластоку завяршыўся фестываль «Напрамак Усход»
За два тыдні ў сталіцы Падляшша паказалі 8 спектакляў з 7 краін свету.
Artykuł У Беластоку завяршыўся фестываль «Напрамак Усход» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку завяршыўся фестываль «Напрамак Усход». За два тыдні ў сталіцы Падляшша паказалі 8 спектакляў з 7 краін свету. Два калектывы выступілі з Украіны, з Кіева – гэта тэатр на левым беразе Дняпра ды муніцыпальны тэатр «Залатая Брама». Не выпадкова менавіта гэты ўкраінскі калектыў завяршаў фестываль «Напрамак Усход» сёлета. Як кажуць у беластоцкім драматычным тэатры, з увагі на сітуацыю – яны вырашылі больш паказаць украінскую тэатральную культуру.
Кажа намесніца дырэктара Беластоцкага драматычнага тэатра Мартына Занеўская, тэатр ужо шосты год арганізуе фестываль.
Падчас фестывалю з Украіны выступілі два калектывы. Таксама сваю творчасць на сцэне паказалі незалежныя беларускія акцёры – выступалі «Купалаўцы». Калектывы з Літвы ды Польшчы (гаспадары пляцоўкі – Беластоцкі драматычны тэатр) ды калектывы з Арменіі і Грузіі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку завяршыўся фестываль «Напрамак Усход» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.