Экспарт украінскага збожжа ў кастрычніку амаль вярнуўся да даваеннага ўзроўню
Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўкраіны паведаміла, што нягледзячы на закрыцьцё некалькіх марскіх партоў і расейскае ўварваньне, экспарт збожжа за першыя 17 дзён кастрычніка быў усяго на 2, 4% ніжэй, чым за той самы пэрыяд 2021 году.