У Гайнаўцы прайшоў другі рок-фэст «Музыка без засцярог 2022»
Традыцыйна на сцэну ў Музеі беларускай культуры выйшлі гурты, якія спявалі песні па-польску і па-беларуску.
Artykuł У Гайнаўцы прайшоў другі рок-фэст «Музыка без засцярог 2022» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гайнаўцы прайшоў другі ў гэтым годзе рок-фестываль «Музыка без засцярог 2022». Традыцыйна на сцэну ў Музеі беларускай культуры выйшлі гурты, якія спявалі песні па-польску і па-беларуску.
Гэта, між іншым, беларускамоўны гурт з Падляшша «ВАНДРОЎНІК», «BŁĘKITNY NOSOROŻEC» з Гайнаўкі, «STAN OSKARŻENIA» з Вроцлава і беларускія «THE SUPERBULLZ». Гэта такая асаблівасць фестывалю «Музыка без засцярог», кажа яго арганізатар, дырэктар Беларускага музея і дома культуры ў Гайнаўцы – Тамаш Ціханюк.
-Згодна з нашай ідэяй, штогод праводзім два такія канцэрты. І менавіта ўвосень. Хацелася падтрымаць нашу ідэю, каб выступалі на адной сцэне польскамоўныя і беларускамоўныя гурты. І такім чынам маем сённяшні канцэрт.
Рок-фестываль «Музыка без засцярог» традыцыйна праходзіць штовосень у гайнаўскім Беларускім музеі і асяродку культуры ужо на працягу васямнаццаці гадоў.
Цалкам матэрыял у далучангым гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гайнаўцы прайшоў другі рок-фэст «Музыка без засцярог 2022» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.