Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі: Праблема кніг, якія скажаюць гісторыю, будзе вырашаная
Адміністрацыя прэзыдэнта сумесна зь Міністэрствам інфармацыі зьбіраецца вырашыць «праблему антыбеларускіх кніг, якія скажаюць гісторыю, — праца ў гэтым напрамку праводзіцца», заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергяенка на пасяджэньні рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы.