Расея разбамбіла ў Мікалаеве першую ўкраінскую гімназію, якая перажыла дзьве ўсясьветныя вайны
![Расея разбамбіла ў Мікалаеве першую ўкраінскую гімназію, якая перажыла дзьве ўсясьветныя вайны](https://gdb.rferl.org/059c0000-0aff-0242-5ec2-08dabbf50491_w800_h450.jpeg)
Расейскія войскі ў ноч на 1 лістапада разбамбілі ў Мікалаеве першую ўкраінскую гімназію імя Міколы Аркаса – вядомага ўкраінскага дзеяча культуры і адукацыі, пісьменьніка, кампазытара і гісторыка, грэка паводле паходжаньня.