25 гадоў таму ў Лідзе выйшаў першы нумар адноўленай газеты “Наша Слова”
Газета “Наша слова” была заснавана ў сакавіку 1990 года і да 1997 года выходзіла ў Менску. З лістапада 1997 года газета больш за 9 гадоў выдавалася Лідскай гарадской арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”.
Artykuł 25 гадоў таму ў Лідзе выйшаў першы нумар адноўленай газеты “Наша Слова” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Газета “Наша слова” – газета грамадскага аб’яднання “ТБМ імя Францыска Скарыны”, якое знаходзілася і па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы за нацыянальнае адраджэнне беларускага этнасу. Але ТБМ і “Наша слова” улада ліквідавала ў мінулым годзе.
Газета “Наша слова” была заснавана ў сакавіку 1990 года і да 1997 года выходзіла ў Менску. З лістапада 1997 года газета больш за 9 гадоў выдавалася Лідскай гарадской арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”. З 1 лютага 2007 года выдаўцом газеты “Наша слова” з’яўлялася Установа інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”, зарэгістраваная ў Лідзе. У Лідзе папяровага варыянту “Нашага слова” выйшла з друку 1237 нумароў.
Рэдактарам газеты з 1997 года з’яўляецца пісьменнік Станіслаў Суднік. З 1 студзеня 2022 года “Наша слова.pdf” выдаецца ў электронным варыянце.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 25 гадоў таму ў Лідзе выйшаў першы нумар адноўленай газеты “Наша Слова” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.