Выпуск “Нашага слова” прысвечаны Якубу Коласу
Кожны год да дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча ладзяцца святы, мерапрыемствы і літаратурныя вечарыны, каб ушанаваць памяць таленавітага пісьменніка.
Artykuł Выпуск “Нашага слова” прысвечаны Якубу Коласу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Свежы нумар электроннага выдання “Наша слова.pdf” прысвечаны 140-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (1882-1956).
Якуб Колас – класік нацыянальнай літаратуры, беларускі пясняр. Гэтыя словы даўно і заслужана сталі неаддзельнымі ад яго асобы. Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. 3 лістапада 2022 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста.
Беларусь ганарыцца спадчынай, якая засталася нам ад вядомага ва ўсім свеце песняра беларускай літаратуры. Кожны год да дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча ладзяць святы, мерапрыемствы і літаратурныя вечарыны, каб ушанаваць памяць таленавітага пісьменніка. Гэты год не стаў выключэннем. З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа ў бібліятэках Лідскага краю быў арганізаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў.
Да святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа далучыўся і Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Гэтая падзея прыйшлася на восеньскія школьныя канікулы. У час канікул у Доме Таўлая для школьнікаў праводзіўся відэалекторый „Неўміручы голас нам пакінуў Колас”, які наведалі вучні гімназіі №1, сярэдняй школы №13 горада Ліды і Беняконскай школы Воранаўскага раёна. Пра ўсё гэта можна прачытаць у новым выпуску “Нашага слова”.
Даведаюцца чытачы і пра новы турыстычны аб’ект – вежу-дазорцу на Юравай гары, якую нядаўна адкрылі для наведвальнікаў. Нягледзячы на ветранае лістападаўскае надвор’е, да імпрэзы далучыліся мясцовыя жыхары, а таксама госці з Менска, Вілейкі, Маладэчна, Смаргоні. Больш падрабязна пра гэту падзею таксама піша “Наша слова” і друкуе шэраг іншых цікавых матэрыялаў. Свежы нумар чытайце ТУТ:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выпуск “Нашага слова” прысвечаны Якубу Коласу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.