Палата прадстаўнікоў прагаласавала за скасаванне права на адукацыю не на дзяржаўных мовах
Школы з літоўскай і польскай мовамі навучання ўжо перавялі на расейскую мову.
Artykuł Палата прадстаўнікоў прагаласавала за скасаванне права на адукацыю не на дзяржаўных мовах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 10 лістапада прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб змене законаў у пытаннях адукацыі», паведамляе яе прэс-служба. Дакумент уносіць змены ў законы «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусі», «Аб пенсійным забеспячэнні», «Аб абароне», «Аб пахаванні і пахавальнай справе» і іншых. Права на атрыманне адукацыі гарантуецца «на беларускай і расейскай мовах». У ранейшай рэдакцыі было «на беларускай ці расейскай мовах».
Скасавана права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове для асобаў іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі. Школы з літоўскай і польскай мовамі навучання ўжо перавялі на расейскую мову.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палата прадстаўнікоў прагаласавала за скасаванне права на адукацыю не на дзяржаўных мовах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.