Гатоўка прабілася ў трэці раўнд турніру ў Егіпце
Яна перамагла прадстаўніцу Паўднёвай Карэі Бо Ён Чон.
Artykuł Гатоўка прабілася ў трэці раўнд турніру ў Егіпце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка перамагла прадстаўніцу Паўднёвай Карэі Бо Ён Чон у матчы другога раўнда на турніры ў Егіпце – 6:2, 6:3.
Наступнай суперніцай Гатоўкі стане 239-я ракетка планеты Магалі Кемпен з Бельгіі.
Лeўшуноў прызнаны лепшым абаронцам тыдня USHL
Беларускі хакеіст Арцём Лeўшуноў прызнаны лепшым абаронцам тыдня ў юніёрскай лізе ЗША USHL. У дзвюх сустрэчах 17-гадовы Леўшуноў „Грын-Бэй” набраў 5 (3+2) балаў пры паказчыку карыснасці „+3”.
Леўшуноў лідыруе ў спісе снайпераў-абаронцаў USHL маючы на рахунку 6 шайбаў.
„Брэст” адправіў Радзівонава на драфт адмоў
Абаронца „Брэста” Аляксандр Радзівонаў змешчаны на драфт адмоў.
На працягу 48 гадзін любы клуб Betera-Экстралігі мае права выбраць хакеіста шляхам накіравання заяўкі ў Федэрацыю хакея Беларусі. Калі на хакеіста, які знаходзіцца ў спісе адмоў, будуць пададзены заяўкі ад двух і больш клубаў, гулец павінен перайсці ў каманду, якая заняла ніжэйшае месца па выніках рэгулярнага чэмпіянату папярэдняга спартовага сезона, паведамляе ФХБ.
Клуб, які абраў хакеіста са спісу адмоваў, абавязаны заключыць працоўную дамову з гэтым хакеістам на тых жа ўмовах, якія былі ўсталяваныя ў яго працоўнай дамове з „Брэстам”.
У 21 матчы Betera-Экстралігі Радзівонаў набраў 8 (2+6) ачкоў пры 87 хвілінах штрафу.
Пяць былых гульцоў «Ягелоніі» на чэмпіянаце свету ў Катары
Галоўны трэнер зборнай Польшчы па футболе абвясціў імёны 26 гульцоў, якія будуць абараняць колеры галоўнай каманды краіны на чэмпіянаце свету ў Катары. У спіс трапілі пяць былых гульцоў беластоцкай «Ягелоніі»: брамнік Барталамей Дрангоўскі, паўабаронцы Пшэмыслаў Франкоўскі, Каміль Грасіцкі і Дам’ян Шыманьскі, а таксама нападнік Караль Свідэрскі. Чэмпіянат свету па футболе ў Катары пройдзе з 20 лістапада па 18 снежня. Польшча згуляе ў групе С: 22 лістапада супраць Мексікі. Праз чатыры дні Саўдаўскай Аравіяй, а 30 лістапада — з Аргенцінай.
Брэсан пакінуў „Віла Нову” з Д2 Бразіліі
Былы паўабаронца зборнай Беларусі Рэнан Брэсан пакінуў клуб бразільскага другога дывізіёна „Віла Нова”.
34-гадовы паўбаронца не правёў за клуб ніводнага матча з-за траўмы. “У маёй кар’еры амаль 600 гульняў, і гэтая не тая траўма, якая сатрэ маё мінулае, не кажучы ўжо пра маю будучыню. гатовы да наступных выпрабаванняў, і абавязкова вярнуся мацней, чым калі-небудзь!” – напісаў Брэсан у інстаграм.
«Рух» Кучука саступіў «Львову» Дулуба ў дэрбі ва УПЛ
«Львоў» беларускага трэнера Алега Дулуба на хатняй арэне адолеў «Рух» беларуса Леаніда Кучука 2:1 ў дэрбі ў рамках 12-га тура чэмпіянату Украіны. На дадзены момант «Рух» займае 10-е месца, маючы ў актыве 11 ачкоў пасля 11 матчаў. «Львоў» ідзе на 12-м месцы, у каманды 9 ачкоў пасля 11 гульняў. Кіеўскае „Дынама” на сваім полі адолела „Александрыю” з лікам 3:1.
Такім чынам, кіяўляне наблізіліся да свайго суперніка, адстаючы зараз толькі на адзін бал і займаючы пятае месца з 19-ю ачкамі ў скарбонцы.
Пайшоў з жыцця эск-гулец берасцейскага „Дынама” Васіль Манькоўскі
Ва ўзросце 80 гадоў памёр былы гулец берасцейскага „Спартака” (цяпер — „Дынама-Брэст”) – Васіль Манькоўскі.
Манькоўскі выступаў за „Спартак” на пазіцыі паўабаронцы з 1968 па 1972 год. За гэты час на рахунку футбаліста 118 матчаў і два забітыя мячы. На працягу сваёй кар’еры, якая доўжылася 30 гадоў, ураджэнец Оршы таксама прадстаўляў такія клубы, як „Хімік” (Магілёў), СКА (Мінск), „Гвардзеец” (Мінск) і „Спартак” (Магілёў).
Пасля завяршэння выступаў на прафесійным узроўні Васіль Андрэевіч быў задзейнічаны ў судзействе розных турніраў і ўзначальваў Берасцейскую абласную федэрацыю футбола.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Гатоўка прабілася ў трэці раўнд турніру ў Егіпце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.