ЗША адмовіліся лічыць расейскую эканоміку рынкавай, а беларускую ніколі і не прызнавалі
ЗША скасавалі статус расейскай эканомікі як рынкавы. Пра гэта паведаміла міністэрства гандлю Злучаных Штатаў. Цяпер амэрыканскія фінансавыя інстытуцыі будуць разглядаць Расею як краіну зь нярынкавай мадэльлю эканомікі.