У Варшаве адбудзецца міні-экскурсія па выставе „Птушкі з народам”
Сустрэча з аўтарам і міні-экскурсія пройдуць у нядзелю, 13 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі (ul.Foksal 11). Пачатак – у 16:00.
Artykuł У Варшаве адбудзецца міні-экскурсія па выставе „Птушкі з народам” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міні-экскурсія па выставе „Птушкі з народам”, а таксама творчая сустрэча з яе аўтарам адбудуцца заўтра, 13 лістапада, у Варшаве.
Выступоўцы – мастак Антось Радзівонаваў і куратар Лізавета Маслёнчанка – распавядуць аб праекце і яго падрыхтоўцы.
“Супраца з Антосем была мне вельмі прыемная”, – прыгадвае Лізавета.
– Было цікава. Шмат жартавалі з ім. Шмат гаварылі пра птушак. Я жартавала, што ён мяне злавіў на птушках, бо я вельмі люблю іх, і ведаю шмат відаў іх. Антось таксама захоплены птушкамі. І ён іх выдатна, лічу, піша. І мы гаварылі пра тое, што трэба, каб беларусы ведалі, як называюцца птушкі па-беларуску. Напрыклад, я не ведала, што свиристель – гэта амялушка. І многа хто не ведае. А яшчэ многія не ведаюць, што свиристель – гэта свиристель.
Сустрэча з аўтарам і міні-экскурсія пройдуць у нядзелю, 13 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі (ul.Foksal 11). Пачатак – у 16:00.
Дарэчы, на памяць аб сустрэчы можна будзе набыць паштоўку з вольнымі птушкамі i аўтографам мастака.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адбудзецца міні-экскурсія па выставе „Птушкі з народам” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.