Больш за сотню мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу з Беларусі
Затрыманыя 20 замежнікаў, якія пераплывалі Свіслач, а таксама 10 сірыйцаў, якія на пантоне перапраўляліся праз Аўгустоўскі канал.
Artykuł Больш за сотню мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 124 замежнікі, паведаміла раніцай у суботу Памежная ахова Польшчы.
Дзясяткі чалавек пераплылі памежную раку Свіслач і Аўгустоўскі канал. Як паведамляе Памежная ахова ў Twitter, сярод людзей, якія спрабавалі перасекчы мяжу ў пятніцу, былі ў тым ліку грамадзяне Сірыі, Егіпту, Конга, Іраку ды Ірану.
Памежная служба таксама паведаміла, што на ахоўваемай тэрыторыі ў Баброўніках былі затрыманыя 20 грамадзян Сірыі, Егіпта і Алжыра, якія пераплывалі Свіслач. З іншага боку, у раёне, які ахоўваецца памежнай заставай у Пляску, былі затрыманыя 10 сірыйцаў, якія на пантоне пераплывалі Аўгустоўскі канал.
Усяго з пачатку месяца памежная служба зафіксавала каля тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У кастрычніку такіх спробаў было больш за 2,5 тысячы.
Тым часам працягваецца ўсталяванне электроннага маніторынгу, які павінен дапоўніць сталёвую агароджу, пабудаваную на 186 кіламетрах сухапутнай мяжы з Беларуссю. Электронны маніторынг працягласцю 202 км закрые таксама ўчасткі, дзе няма стальной агароджы, напрыклад, памежныя рэкі.
Artykuł Больш за сотню мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.