45 гадоў “Вёснам”
Гэта быў па ліку пяты зборнік творчых студэнтаў БДУ. Першы зборнік “Падарунак” пабачыў свет у 1958 годзе, другі “Узлёт” – у 1965 годзе, трэці “Натхненне” – у 1967 годзе, а чацвёрты “Універсітэт паэтычны” – у 1971 годзе.
Artykuł 45 гадоў “Вёснам” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гэтыя дні спаўняецца 45 гадоў з дня выхаду калектыўнага зборніка “Вёсны”, куды ўвайшлі вершы сяброў літаратурнага аб’яднання “Узлёт” Белдзяржуніверсітэта. Кіраваў універсітэцкім літаб’яднаннем прафесар Алег Лойка.
Гэта быў па ліку пяты зборнік творчых студэнтаў БДУ. Першы зборнік “Падарунак” пабачыў свет у 1958 годзе, другі “Узлёт” – у 1965 годзе, трэці “Натхненне” – у 1967 годзе, а чацвёрты “Універсітэт паэтычны” – у 1971 годзе.
У “Вёснах” дэбютавалі 20 паэтаў. І амаль усе яны звязалі свой лёс з беларускай літаратурай. На вялікі жаль, гэты свет ужо пакінулі таленавітыя “узлётаўцы” Алесь Емяльянаў, Уладзімір Марук, Алесь Пісьмянкоў, Тадэвуш Чарнавус, Віктар Стрыжак, Яўгенія Мальчэўская, Мікола Мятліцкі. А тыя, хто жывуць – па-ранейшаму працягваюць “грукацець на прыступках да яе высокасці паэзіі” (Алег Лойка), шчыра тварыць на ніве нашай нацыянальнай літаратуры. Вось асобныя вершаваныя строфы некаторых “узлётаўцаў” 1977 года:
Глянь, імклівай Зяльвянкай,
Хуткай плынню ракі
Выплываюць славянкі
Проста ў нашы вякі (Уладзімір Мазго).
***
Тваёю сцяжынай яшчэ
Іншыя будуць крочыць,
Ім будзе намнога лягчэй,
Калі сёння ты
Не збочыш (Алесь Емяльянаў).
***
Радзіма верыць у такіх,
Хто гэту веру, як святыню,
Нясе на поўны ўзмах рукі
І, – трэба, – за яе загіне (Уладзімір Марук).
***
Хай сонца над маёй галавой,
Як пакаранне строгае, застыне.
І хай зямля бацькоўская не прыме,
Калі ўзыйду засмечанай травой (Яўгенія Мальчэўская).
***
Нам у сэрца Радзіма глядзіць,
Гаспадарым заводамі, домнамі.
Без яе ж нам бяскрылымі быць,
Без яе – жыць на свеце бяздомнымі (Мікола Мятліцкі).
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 45 гадоў “Вёснам” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.