Мядзьведзеў прыгразіў прымяніць супраць Украіны «увесь арсэнал сродкаў паражэньня»
Намесьнік старшыні Рады Бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыгразіў прымяніць супраць Украіны «ўвесь арсэнал магчымых сродкаў паражэньня» і заявіў, што войска РФ нібыта ваюе «супраць NATO і заходняга сьвету».