Бабір Абдзіхолікаў – найлепшы бамбардзір вышэйшай лігі
У 30-ці матчах Бабір забіў 26 мячоў.
Artykuł Бабір Абдзіхолікаў – найлепшы бамбардзір вышэйшай лігі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Форвард „Энергетыка”-БДУ Бабір Абдзіхолікаў стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. У 30 матчах ён забіў 26 мячоў.
Другое месца ў табліцы заняў нападнік „Менска” Уладзімір Хвашчынскі, у якога 20 мячоў у 27 сустрэчах. Па сістэме „гол+пас” найлепшым таксама стаў Абдзіхолікаў — 32 (26+6) ачкі.
„Нафтан” — чэмпіён першай лігі-2022, „Смаргонь” засталася другой
12 лістапада прайшлі матчы заключнага тура першай лігі. „Нафтан” стаў чэмпіёнам другога дывізіёна, разам са „Смаргонню” ён згуляе ў вышэйшай лізе ў 2023 годзе замест „Віцебска” і „Дняпра”, якія пакінулі вышэйшы дывізіён. А „Макслайн” за трэцюю пуцёўку ў Д1 паспрачаецца з „Арсеналам” у стыкавых матчах.
Ганна Кубарава выйграла турнір ІТФ у Ізраілі
Ганна Кубарава (325 ВТА) стала пераможцай турніру ІТФ у Ізраільскім Кір’ят-Моцкіне. У фінале беларуска была мацнейшай за прадстаўніцу Германіі Нома Ноха Акугу (258 ВТА) — 7:6 (5), 5:7, 7:5.
Андрэй Лашко зрабіў асістэнцкі пента-трык і прызнаны першай зоркай матча
У канадскай QMJHL прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату. Выдатную гульню правёў за „Шыкуцімі” беларускі форвард Андрэй Лашко, які вызначыўся адразу пяццю галявымі перадачамі. Яго каманда абгуляла „Галіфакс” (8:5), а Лашко быў прызнаны першай зоркай матча. У гэтым хакейным годзе на рахунку ўраджэнца Жлобіна 18 (6+12) ачкоў у 20 сустрэчах. 15-ю шайбу ў сезоне аформіў і яшчэ адзін беларускі хакеіст, нападнік „Руэн-Наранды” Данііл Боўраш. Праўда, гэты гол не выратаваў каманду ад буйнога паражэння ад „Шавінігана” — 1:6. У Боўраша ж зараз 23 (15+8) балы ў 20 сустрэчах.
„Урал” устанавіў клубны рэкорд па набраных ачках у серыі без паразаў
„Урал”, абгуляўшы „Факел” у матчы 17-га тура чэмпіянату Расеі (2:0), падоўжыў сваю бяспройгрышную серыю ў РПЛ да сямі матчаў, набраўшы ў іх 17 ачкоў. Гэта з’яўляецца рэкордным сяміматчавым адрэзкам па набраных ачках за ўсю гісторыю выступаў „Урала” ў чэмпіянатах Расеі, паведамляе статыстычны партал Opta. У апошніх сямі матчах РПЛ у каманды пад кіраўніцтвам беларуса Віктара Ганчарэнкі пяць перамог і дзве нічыі. Дзякуючы перамозе „Урал” падняўся на 10 месца ў турнірнай табліцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Бабір Абдзіхолікаў – найлепшы бамбардзір вышэйшай лігі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.