Алесь Дзянісаў: Мой абавязак – патрымаць і свазаць сваё слова
Алесь Дзянісаў – музыка, удзельнік гуртоў “Dzieciuki”, “Людзі на балоце”, “КальЯн” – выступіў на вечары памяці Рамана Бандарэнкі ў Варшаве.
Artykuł Алесь Дзянісаў: Мой абавязак – патрымаць і свазаць сваё слова pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Алесь Дзянісаў – музыка, удзельнік гуртоў “Dzieciuki”, “Людзі на балоце”, “КальЯн” – выступіў на вечары памяці Рамана Бандарэнкі ў Варшаве.
“Нягледзячы на тое, што я не быў асабіста знаёмым з Раманам, я не мог застацца ў баку”, – кажа музыка.
– Нельга назваць Рому героем, таму што ён не выбіраў гэты шлях. Ён ахвяра. Але між тым гэта не змяншае страты і болі. Я даведаўся, што тут будзе маці і людзі, якія ведалі Рому. Я сказаў так, я прыеду абавязкова, каб падтрымаць. Што датычыцца ўвогуле гэтай імпрэзы, то мне падаецца, што гэта ў памяць не толькі пра Рому, але і пра шмат яшчэ каго, хто загінуў падчас пратэсту і пасля пратэсту, як, напрыклад, Вітольд Ашурак і г.д. Мой удзел, гэта менавіта тое, як я магу падтрымаць і сказаць пра гэта.
Выступ Алеся Дзянісава падтрымаў дудар гурта “Lity Taler” Дзяніс Шматко.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь Дзянісаў: Мой абавязак – патрымаць і свазаць сваё слова pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.