Актывіст Генадзь Бярдзенеў арыштаваны на 30 сутак
Генадзя Бярдзенева затрымалі 10 лістапада ў Полацку. Ён нядаўна прыехаў з Польшчы, дзе працаваў апошнія тры месяцы і збіраўся ў бліжэйшыя дні зноў вярнуцца назад.
Artykuł Актывіст Генадзь Бярдзенеў арыштаваны на 30 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Генадзя Бярдзенева затрымалі 10 лістапада ў Полацку. Ён нядаўна прыехаў з Польшчы, дзе працаваў апошнія тры месяцы і збіраўся ў бліжэйшыя дні зноў вярнуцца назад.
На мужчыну склалі адразу два пратаколы: па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Яго прызналі вінаватым па двух пратаколах і арыштавалі на 30 сутак.
Каля пяці гадоў таму Генадзь быў адным з ініцыятараў стварэння пярвічнай арганізацыі «Свабодны прафсаюз Беларусі» сярод ІП на Полацкім рынку.
Вясна
Artykuł Актывіст Генадзь Бярдзенеў арыштаваны на 30 сутак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.