Уздым захворвання на COVID-19 у Беларусі прагназуецца на студзень-люты
Працягваецца мутацыя віруса, з’яўляюцца новыя штамы, а ў некаторых краінах, як напрыклад Кітай, пачалася чарговая хваля.
Artykuł Уздым захворвання на COVID-19 у Беларусі прагназуецца на студзень-люты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаюць, што нягледзячы на паслабленне COVID-19 і зніжэнне смяротнасці ад яго – казаць пра завяршэнне пандэміі яшчэ зарана. Працягваецца мутацыя віруса, з’яўляюцца новыя штамы, а ў некаторых краінах, як напрыклад Кітай, пачалася чарговая хваля.
Беларускія медыкі не выключаюць, што ў краіне ўздым можа прыйсці на студзень-люты. Таму яшчэ ёсць час, каб умацаваць імунітэт праз вакцынацыю, – кажа лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:
-Медыкі папярэджвалі і прасілі: людзі, вакцынуйцеся ад грыпу, ад кавіду! Усе магчымасці ёсць, кабінеты працуюць, мабільныя пляцоўкі ёсць.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, зараз у Беларусі дамінуюць сезонныя захворванні, каронавірус крыху адступіў, але застаецца і цыркулюе.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Уздым захворвання на COVID-19 у Беларусі прагназуецца на студзень-люты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.