Дэмакраты ў ЗША хутчэй за ўсё захаваюць кантроль над Сэнатам
У ЗША дэмакраты ў Сэнаце па выніках выбараў, мяркуючы па ўсім, атрымаюць 50 месцаў і кантроль над верхняй палатай Кангрэсу пасьля падліку галасоў у штаце Нэвада. Там перамагае прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Кэтрын Картэс-Маста, паведамляе CNN.