„Санкцыі працуюць, а ў Лукашэнкі ёсць выбар”
Сказаў Роберт Бершынскі, спецыяльны памочнік прэзідэнта Байдэна, які працуе таксама старшым дырэктарам па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека ў Радзе нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце ЗША.
Artykuł „Санкцыі працуюць, а ў Лукашэнкі ёсць выбар” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі народ выказаўся ясна. Санкцыі працуюць. Лукашэнка, выпусціце вязняў. Вось тры асноўныя пасланні, які выказаў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» Роберт Бершынскі, спецыяльны памочнік прэзідэнта Байдэна, які працуе таксама старшым дырэктарам па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека ў Радзе нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце ЗША.
Роберт Бершынскі добра знаёмы з беларускай тэматыкай. У гутарцы ён нагадаў, што бываў у Менску і, сярод іншага, шэсць гадоў таму сустракаўся з Алесем Бяляцкім, беларускім Нобелеўскім лаўрэатам.
Падтрымліваем памкненні беларускага народа да дэмакратыі. І будзем дамагацца, каб урад Лукашэнкі панёс адказнасць як за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны, так і за рэпрэсіі супраць уласнага народа, – адзначыў спецыяльны памочнік Байдэна.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Санкцыі працуюць, а ў Лукашэнкі ёсць выбар” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.