"Гомель" абыграў "Юнацтва" ў матчы беларускай хакейнай экстралігі
Па ходзе сустрэчы лідарства ў матчы неаднаразова пераходзіла ад адной каманды да другой, але выявіць пераможцу ў асноўны час сапернікі не змаглі. Авертайм таксама завяршыўся без выніку, а ў серыі булітаў больш дакладнымі былі гамяльчане. Фінальны лік - 4:3.