У Варшаве завяршыўся курс для беларусак “Жаночае лідарства”
Праект ладзіўся паўгода ў фармаце анлайн.
Artykuł У Варшаве завяршыўся курс для беларусак “Жаночае лідарства” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве завяршыўся курс для беларусак “Жаночае лідарства”. Праект ладзіўся паўгода ў фармаце анлайн. Удзельніц чакалі не толькі лекцыі, але і практычныя заняткі, падчас якіх і ствараліся праекты.
“Гэтым курсам мы хацелі дапамагчы беларускам у іх самарэалізацыі, падтрымаць ініцыятывы, удасканаліць якасці і навыкі кіраўніцтва”, – кажа аўтар праекта Марыя Мароз:
– Вельмі многія жанчыны на працягу гэтага курсу ўтваралі свае праекты, якія вельмі важныя цяпер для Беларусі. Ёсць і палітычныя праекты, ёсць і сацыяльныя, ёсць адаптацыйныя і для эмігрантаў. Я вяла якраз практычную частку па стварэнні праектаў. Я вельмі натхнёная вынікамі гэтага ўсяго. Таксама жанчыны атрымалі важныя, цікавыя веды, патрэбныя ім у жыцці для стварэння сваіх камьюніці.
Спікерамі праекта ў розны час выступалі палітык Вольга Кавалькова, прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна, эканаміст Іна Дабратвор, актрыса Вольга Шувалава, псіхолаг Ірына Маклейн ды іншыя дзеячы.
На думку арганізатараў, праект прайшоў паспяхова, таму цяпер плануецца ладзіць новыя наборы на курс.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве завяршыўся курс для беларусак “Жаночае лідарства” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.