Чытанні памяці Язэпа Сямашкі, па загаду якога спалілі тысячы беларускіх старадрукаў
У Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адбудуцца XV чытанні памяці мітрапаліта Язэпа Сямашкі.
Artykuł Чытанні памяці Язэпа Сямашкі, па загаду якога спалілі тысячы беларускіх старадрукаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адбудуцца XV чытанні памяці мітрапаліта Язэпа Сямашкі. У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя-гуманітарыі з Беларусі, Расеі, Балгарыі, Сербіі і Польшчы. Чытанні будуць прысвечаны 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях.
Вядома ж, Язэп Сямашка шмат зрабіў для праваслаўнай веры. Але біскуп Сямашка ў 1842 годзе распачаў у Жыровіцкім манастыры паленне ўніяцкіх старадрукаў. Напачатку кнігамі тапілі печы, потым пачалі паліць іх у вогнішчы на пляцы. Да 1857 года па загаду Сямяшкі было спалена некалькі тысяч беларускіх уніяцкіх старадрукаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чытанні памяці Язэпа Сямашкі, па загаду якога спалілі тысячы беларускіх старадрукаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.