Барыс Бухель: Такой сітуаціі ўвогуле б не ўзнікла, калі б была прававая дзяржава
Праваабаронца Сяржук Русецкі звярнуўя са скаргамі ў Галоўнае упраўленне падаткаабкладання фізічных асоб
Artykuł Барыс Бухель: Такой сітуаціі ўвогуле б не ўзнікла, калі б была прававая дзяржава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Бярозаўскі праваабаронца Сяржук Русецкі звярнуўя са скаргамі ў Галоўнае упраўленне падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Інспекцыю па падатках і зборах па Берасцейскай вобласці. Ён просіць даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў інспекцыі па Бярозаўскім раёне, а таксама патлумачыць з прававога пункту гледжання, як маглі «дакументы», якія не маюць юрыдычнай сілы, стаць падставай для налічэння падаткаў, кажа юрыст-праваабаронца Барыс Бухель:
– Такой сітуаціі ўвогуле б не ўзнікла, калі б была прававая дзяржава. Пытанне ў іншым, ім месячны тэрмін даецца па законе аб звароце грамадзян. Русецкі напісаў апеляцыйную скаргу на рашэнне суда Бярозаўскага раёна аб адмове яго скаргі на рашэнне падатковага органа аб спагнанні з яго падаткаў. За гэты час, хутчэй за ўсё, адбудзецца суд, з другога боку, так як справа палітычная, то рашэнне будзе і суда, і пдатковых органаў адмоўнае.
Налічэнне падаткаў Сяржуку Русецкаму па дакументах, якія не маюць юрыдычнай сілы, адбылося ў рамках крымінальнай справы. Справа не разгледжана ў судзе. А на цяперашні момант закрыта.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Барыс Бухель: Такой сітуаціі ўвогуле б не ўзнікла, калі б была прававая дзяржава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.