Ян Чыквін пакідае пасля сябе неацэнны здабытак для беларускай культуры
На праваслаўных старых могілках у Бельску Падляшскім знайшоў свой апошні спачын прафесар Ян Чыквін.
Artykuł Ян Чыквін пакідае пасля сябе неацэнны здабытак для беларускай культуры pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На праваслаўных старых могілках у Бельску Падляшскім знайшоў свой апошні спачын прафесар Ян Чыквін. Беларускі літаратар, шматгадовы старшыня аб’яднання „Белавежа”, філолаг і перакладчык памёр 14 лістапада на 82 годзе жыцця. У апошняй дарозе праводзілі яго сябры літаратары, грамадскія дзеячы, знаёмыя і сям’я.
– Ян Чыквін пакідае пасля сябе вялікі след. Неацэнны здабытак для беларускай літаратуры, культуры наогул ці беларускай грамадскасці – гэта, як кажуць, будзе жыць вечна.
– Заўсёды стараўся друкаваць іншых. Не раз, не два, не тры прапанаваў даслаць мне свае тэксты ў Тэрмапілы. Заўсёды думаў пра іншых, каб нам было месца на старонках гэтага часопіса.
– Янка вялікі эрудыт, еўрапеец, сусветна вядомы чалавек, але ўвогуле душа незвычайная па тэмпераменце і ўвогуле па глыбіні ведаў. Відаць такія аратыя на тамтэйшай ніве патрэбныя Богу.
Дэбютаваў на старонках „Нівы” яшчэ ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Іду», «Святая студня» , «Свет першы і апошні». З 1970 года Ян Чыквін быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў, старшынём Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, галоўным рэдактарам часопісу „Тэрмапілы”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ян Чыквін пакідае пасля сябе неацэнны здабытак для беларускай культуры pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.