Ноччу расейцы некалькі разоў абстралялі Нікапаль
Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.
Artykuł Ноччу расейцы некалькі разоў абстралялі Нікапаль pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ноччу расейцы некалькі разоў абстралялі Нікапаль. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.
„Расейцы накіравалі свае „Грады” і цяжкую артылерыю на чатыры грамады – Міроўскую, Марганецкую, Чырвонагрыгор’еўскую і Нікапальскую.
Людзі не пацярпелі.
У Нікапалі зруйнаваныя 20 шматпавярховых і прыватных дамоў, дзясятак гаспадарчых пабудоў, каледж, машыны, газаправод і лініі электраперадач. Усяго „прыляцела” каля 40 снарадаў.
Artykuł Ноччу расейцы некалькі разоў абстралялі Нікапаль pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.