Монаспектакль «Першы сшытак. Помста» адбудзецца ў Варшаве і Беластоку
19 і 20 лістапада монаспектакль «Першы сшытак. Помста» адбудзецца ў Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі, а 19-й гадзіне. А 25 і 27 лістапада ў Беластоку ў Pracownia Teatralna Justyna Godlewska i Przyjaciele, па адрасе Міцкевіча 71 А. Пачатак у 18:30 i 17:30 адпаведна.
Artykuł Монаспектакль «Першы сшытак. Помста» адбудзецца ў Варшаве і Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве, а затым і ў Беластоку чакаюцца па дзве пастаноўкі монаспектаклю «Першы сшытак. Помста».
Гэта беларускае гістарычнае фэнтэзі пра падзеі паўстання 1863 – 64 гадоў, якія перакрыжоўваюцца з падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі з 2020 года. Пра пастаноўку расказвае актор фрык-тэатру Ex tempore – Васіль Шэры:
– З аднаго боку, яна пра часы паўстання 1863-64 гадоў. А з другога боку, яна пра нашу сучаснасць і рэчаіснасць. Таму што любому чалавеку, які трохі ведае гісторыю нашай краіны, нашай радзімы, бачныя гэтыя паралелі. Гэты ўздым, гэты ціск пасля яго, гэты гвалт, гэтая боль і гэтае жаданне адпомсціць. Ну і зразумела, помста – гэта толькі першы крок, і кожны можа задумацца: а што будзе далей?
19 і 20 лістапада монаспектакль «Першы сшытак. Помста» адбудзецца ў Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі, а 19-й гадзіне. А 25 і 27 лістапада ў Беластоку ў Pracownia Teatralna Justyna Godlewska i Przyjaciele, па адрасе Міцкевіча 71 А. Пачатак у 18:30 i 17:30 адпаведна.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Монаспектакль «Першы сшытак. Помста» адбудзецца ў Варшаве і Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.