Мікалай Маслоўскі: Стварыў сайт для заахвочвання беларусаў карыстацца роднай мовай
Мікалай Маслоўскі просіць прыхільнікаў новай дэмакратычнай Беларусі падтрымаць сайт сваімі падпіскамі.
Artykuł Мікалай Маслоўскі: Стварыў сайт для заахвочвання беларусаў карыстацца роднай мовай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З´явіўся новы беларускамоўны сайт для заахвочвання беларусаў карыстацца роднай мовай. Яго зрабіў відэаблогер Мікалай Маслоўскі.
Беларусы займелі магчымасць знаёміцца з цікавай літаратурай на беларускай мове, слухаць песні беларускіх гуртоў насуперак цяперашняму татальнаму выцісканню калабаранцкімі ўладамі з жыцця беларусаў роднай мовы, кажа Мікалай Маслоўскі:
– Я зрабіў такі праект для нашай беларускай мовы, ён называецца belarusmusic.com. Там ёсць аўдыёкнігі – ад Караткевіча і Оруэла да Агаты Крысці. Усё гэта на беларускай мове. Ёсць нашыя песні, нашыя беларускі гурты. Але толькі беларускамоўныя песні.
Паводле Мікалая Маслоўскага, пасля першай тысячы падпісчыкаў пачаліся дос-атакі. Вельмі шмат грошай было патрачана гэтымі злыднямі, каб знішчыць сайт. Але ім не ўдалося. Мікалай Маслоўскі просіць прыхільнікаў новай дэмакратычнай Беларусі падтрымаць сайт сваімі падпіскамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Мікалай Маслоўскі: Стварыў сайт для заахвочвання беларусаў карыстацца роднай мовай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.