Мігранты працягваюць штурмаваць межы Польшчы і Літвы з боку Беларусі
19-га лістапада 43 чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу.
Artykuł Мігранты працягваюць штурмаваць межы Польшчы і Літвы з боку Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У суботу, 19 лістапада, 43 чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамляюць у сваім Twitter польскія памежнікі.
У раёне памежнага пункта «Белавежа» перасекчы мяжу спрабавалі 23 мігранты, але ў выніку яны вярнуліся ў бок беларускай мяжы. На памежным пункце «Крынкі» трое мігрантаў паспрабавалі патрапіць у Польшчу праз Свіслач, яны апынуліся грамадзянамі Камеруна і Сірыі.
За дапамогу мігрантам у пераходзе мяжы палякі затрымалі двух грамадзян Грузіі.
У Літве за мінулыя суткі літоўскія памежнікі развярнулі 38 мігрантаў, паведамляе delfi.lt са спасылкай на літоўскую дзяржаўную памежную службу.
Artykuł Мігранты працягваюць штурмаваць межы Польшчы і Літвы з боку Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.