Вітаўт Мартыненка вяртаецца да чытача ў сваёй новай старой кнізе
Кніга-фотаальбом "Прадмовы й Пасьляслоўі" ўжо ў продажы!
Artykuł Вітаўт Мартыненка вяртаецца да чытача ў сваёй новай старой кнізе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кніга-фотаальбом Вітаўта Мартыненкі „Прадмовы й Пасьляслоўі” ўжо ў продажы!
Вітаўт Мартыненка – легендарны беларускі журналіст, музычны крытык, літаратар, дзеяч Адраджэньня. Стваральнікам беларускага року назваў яго Уладзімір Арлоў.
Кніга складаецца з аўтарскіх тэкстаў да выбраных музычных альбомаў і шыкоўных здымкаў найлепшых фотарэпарцёраў Беларусі. У ёй выкарыстаныя фота са збораў Анатоля Мяльгуя, Андрэя Лянкевіча, Юлі Дарашкевіч, Анатоля Клешчука, Алеся Крыштаповіча, Уладзіміра Парфянка, Уладзіміра Скамарошчанкі, Андрэя Плясанава, Аляксандра Шкута, Міколы Сасноўскага, аўтара ды іншых, а таксама з фондаў Дзяржаўнага музею літаратуры і мастацтва Беларусі. Сярод яе герояў – Багдан Андрусішын і Кася Камоцкая, Андрэй Плясанаў і Ўладзімір Давыдоўскі, Віктар Шалкевіч і Вальжына Цярэшчанка, Сяргей Новік-Пяюн і Міхась Забэйда-Суміцкі, гурты-легенды „Крама”, „Ulis” і „Мясцовы Час”, зыркія каманды „Tesaŭrus” і „Partyzone”, якіх ужо няма, і „Znich”, „Аquamorta” і „Б:Н:”, што працягваюць жыць.
Выданне планавалася на 2007 год і здзейснілася ў 2022-м – згодна з жаданнем аўтара, у поўным колеры і ў вялікім фармаце (250х353 мм). Наклад 1000 штук.
Купіць „Прадмовы й Пасьляслоўі” можна на інтэрнэт-старонцы www.vjn.ee
Пра гэтае выданне больш падрабязна мы пісалі раней.
Artykuł Вітаўт Мартыненка вяртаецца да чытача ў сваёй новай старой кнізе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.