Ва ўрадзе Эстоніі рэкамэндавалі зьнесьці 244 савецкія помнікі
Рабочая група па савецкіх помніках пры дзяржаўнай канцылярыі Эстоніі рэкамэндавала зьнесьці або замяніць 244 з 322 савецкіх помнікаў на тэрыторыі краіны. 56 манумэнтаў з рэкамэндаваных пад знос ужо дэмантавалі. Пра гэта паведамляе эстонская тэлерадыёвяшчальная кампанія ERR.