Павялічаць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў
За разгляд заявы на выхад з грамадзянства Беларусі замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў будучыні плануюць браць 400 еўра збору (цяпер гэтая сума складае 250 еўра).
Artykuł Павялічаць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Урад Беларусі хоча падняць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў, што жывуць за мяжой.
Паводле партала @zerkalo_io, за разгляд заявы на выхад з грамадзянства Беларусі замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў будучыні плануюць браць ажно 400 еўра збору (цяпер гэтая сума складае 250 еўра).
За рэгістрацыю і разарванне шлюбу дыпламатычныя ведамствы Беларусі за мяжой цяпер бяруць па 50 еўра. Плануецца ж падняць збор за рэгістрацыю шлюбу да 100 еўра, а за разарванне − наогул да 200. За рэгістрацыю змены імя і прозвішча хочуць браць 200 еўра, пры тым што цяпер бяруць 70. За прастаўленне апастылю на дакументы ў замежных консульствах хочуць браць 50 еўра (цяпер − 35).
Artykuł Павялічаць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.