Жыллёвыя пытанні пераважалі: Сівак правёў прыём грамадзян у Жлобіне
Жыхар Жлобіна агучыў некалькі пытанняў па дзейнасці ЖБСК. Размова ідзе аб рабоце старшыні і галоўнага бухгалтара, а таксама абслугоўванні інжынерных сетак, у тым ліку ліфтавай гаспадаркі. Ёсць сумненні ў заяўніка і наконт праведзенага маніторынгу работы кааператыва.