Кіраўнік МУС назваў беларускіх добраахвотнікаў „здраднікамі Радзімы”
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што ўстаноўлены 160 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.
Artykuł Кіраўнік МУС назваў беларускіх добраахвотнікаў „здраднікамі Радзімы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што ўстаноўлены 160 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Гэтую лічбу ён агучыў у эфіры тэлеканала АНТ.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/000022_1598250665_90992_big-833x400.jpg)
„…Тое, што гэтыя людзі здрадзілі сваёй Радзіме, колькі б іх ні было, гэта ўсё роўна вельмі дрэнна. Асабліва тыя людзі, якія здрадзілі сваёй Радзіме, і гінуць на чужыне, хоць Украіна нам, зразумела, краіна родная… Але гінуць, менавіта праводзячы фашысцкую ідэалогію на тэрыторыі іншай краіны, падтрымліваючы гэтую фашысцкую ідэалогію, гэта вельмі дрэнна”, – заявіў Кубракоў.
Паводле яго, устанаўліваць асобы не толькі добраахвотнікаў, але і тых, хто „спрабуе быць паслядоўнікамі”. То бок шукаюць людзей, якія ўдакладняюць у інтэрнэце звесткі пра тое, як трапіць ва Украіну, як прыняць удзел у баявых дзеяннях.
Artykuł Кіраўнік МУС назваў беларускіх добраахвотнікаў „здраднікамі Радзімы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.