Вуліцу ў Ляйпцыгу, дзе консульства Расеі, назвалі ў гонар забітага расейскім снарадам украінца, былога вязьня канцлягераў
![Вуліцу ў Ляйпцыгу, дзе консульства Расеі, назвалі ў гонар забітага расейскім снарадам украінца, былога вязьня канцлягераў](https://gdb.rferl.org/026e0000-0aff-0242-56d0-08da0b497d65_w800_h450.jpeg)
Гарадзкая рада Ляйпцыгу прагаласавала за перайменаваньне вуліцы, на якой месьціцца расейскае консульства. Ёй далі імя 96-гадовага Барыса Раманчанкі, жыхара Харкава, які загінуў пасьля абстрэлу гораду расейскімі вайскоўцамі.