ЧС. Нідэрлянды і Эквадор наблізіліся да плэй-оф
А зборная Катара дакладна не выйдзе з групы.
Artykuł ЧС. Нідэрлянды і Эквадор наблізіліся да плэй-оф pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На чэмпіянаце свету па футболе пачаўся другі тур. Сёння на поле змагаліся зборныя з квартэтаў А і В.
У выніку двух матчаў групы А высветлілася, што зборная Катара страціла нават тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф. Яшчэ ніколі ў гісторыі мундыяляў гаспадары першынства не прайгравалі два стартавыя матчы. Каманда Катара ў сваім другім паядынку выглядала больш годна, чым у матчы адкрыцця, але ў выніку саступіла чэмпіёну Афрыкі Сенегалу – 1:3. Суцешыцца арабы могуць толькі хіба першым у гісторыі забітым мячом у фінальных стадыях мундыялю.
Катар Сенегал – 1:3 (Мухамед Мунтары, 78; Булайе Дзіа, 41, Фамара Дзьеду, 48, Амаду Дзьенг, 84.
Сустрэча Нідэрляндаў з Эквадорам завяршылася баявой нічыёй 1:1. У самым дэбюце спаткання бліснуў індывідуальным майстэрствам вундэркінд Кодзі Гакпо – гэта быў яго другі забіты мяч на турніры. Больш за ўсю сустрэчу „аранжавыя” нічым не ўразілі. Эквадорская дружына зноў глядзелася сімпатычна і заканамерна параўняла лік – на дабіванні найбольш спрытным апынуўся канешне ж Энер Валенсія. Тым самым ён выйшаў у лепшыя бамбардзіры турніру – 3 галы. Унікальна, што Валенсія толькі адзін забівае на двух апошніх чэмпіянатах свету ў эквадорцаў (3+3) – 6 галоў запар! Тым больш балюча будзе паўднёваўмерыканцам, калі ён з-за чарговай траўмы не здолее выступіць у апошнім матчы групавога турніру. А там на коне будзе стаяць якраз пуцёўка ў плэй-оф.
Нідэрлянды-Эквадор-1:1 (Кодзі Гакпо, 6; Энер Валенсія, 49)
Становішча ў групе А: 1-2. Нідэрлянды і Эквадор па 4 ачкі (пры аднолькавай розніцы мячоў 3-1), 3. Сенегал – 3 ачкі, 4. Катар – 0.
29 лістапада. Эквадор-Сенегал, Нідэрлянды-Катар.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł ЧС. Нідэрлянды і Эквадор наблізіліся да плэй-оф pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.